Павел Сяргеевіч Пласконны
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Павел Сяргеевіч Пласконны | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 студзеня 1985[1][2] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Казахстан |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра каманду | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каманда | Беларусь (да 21) | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Павел Пласконны (нар. 29 студзеня 1985, Бялынічы) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2012). У цяперашні час працуе трэнерам у моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец маскоўскага «Лакаматыва», за які згуляў усяго адзін матч у аснове (у Кубку). У 2005 годзе стаў іграком салігорскага «Шахцёра», з якім выйграў золата чэмпіянату 2005. У 2008 годзе гуляў у Грэцыі, пасля вярнуўся ў Беларусь.
У снежні 2011 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». У сезоне 2012 і першай палове 2013 года быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды, а ўлетку 2013 года страціў месца ў стартавым складзе. Як вынік, па заканчэнні сезона 2013 пакінуў мінскі клуб.
У студзені 2014 года стаў іграком казахстанскага клуба «Атырау»[3]. У красавіку 2014 года прыняў грамадзянства Казахстана[4]. У студзені 2015 года пакінуў «Атырау» па заканчэнні кантракта[5].
У лютым 2015 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Віцебскам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[6]. Быў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў віцяблян, але ўжо ў маі 2015 года пакінуў клуб па сямейных абставінах[7].
У чэрвені 2015 года праходзіў прагляд у літоўскім клубе «Судува», але ў выніку не папоўніў яго склад[8]. Пазней стаў трэніравацца разам з «Белшынай» і дамовіўся аб падпісанні кантракта[9]. 17 ліпеня дэбютаваў у складзе бабруйскай каманды ў матчы Кубка Беларусі супраць «Гомельчыгунтранса». У далейшым замацаваўся ў аснове бабруйчан, гуляў на пазіцыях цэнтральнага і левага абаронцы.
У студзені 2016 года папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — футбольнага клуба «Гарадзея»[10]. У складзе «Гарадзеі» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «цукровымі»[11]. У сезоне 2017 заставаўся іграком стартавага складу. Сезон 2018 таксама пачынаў у аснове, аднак са жніўня страціў месца ў складзе і стаў выступаць за дубль.
У студзені 2019 года, пакінуўшы «Гарадзею», адправіўся на прагляд у ерэванскі «Арарат»[12], які скончыўся беспаспяхова. У лютым 2019 года стаў іграком мінскага НФК[13]. У маі 2019 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера Аляксея Кучука, пакінуў каманду ўслед за ім[14].
У верасні 2019 года стала вядома, што Пласконны прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[15].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пасля завяршэння кар’еры пачаў працаваць трэнерам з юнацкімі камандамі салігорскага «Шахцёра». У лютым 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля гарнякоў[16].
У лютым 2023 года стаў трэнерам у асноўнай камандзе «Мінска»[17]. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[18].
У пачатку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевай зборнай Беларусі[19].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі: 2005
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2006, 2007, 2012, 2013
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2011
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Pavel Plaskonnyi // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pavel Plaskonny // FBref.com
- ↑ Футбол. Михаил Афанасьев, Дмитрий Пархачев и Павел Пласконный заключили контракты с "Атырау" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Павел Пласконный стал казахстанцем (руск.). football.by (4 красавіка 2014). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Афанасьев и Пласконный покинули «Атырау» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Павел Пласконный заключил контракт с "Витебском" (руск.). football.by (11 лютага 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Павел Пласконный расторг контракт с "Витебском" (руск.). football.by (23 мая 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Павел Пласконный не перейдет в "Судуву" (руск.). football.by (24 чэрвеня 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Павел Пласконный договорился с "Белшиной" (руск.). football.by (14 ліпеня 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ "Городея" подписала Пласконного и продлила контракт с Антоном Сарокой (руск.). football.by (5 студзеня 2016). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Тупчий и Пласконный продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (5 снежня 2016). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Александр Глеб продлил контракт с БАТЭ на год (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (14 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2022.
- ↑ Пласконный будет играть за НФК (руск.). football.by (19 лютага 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Пласконный покинул НФК (руск.). football.by (28 мая 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Источник: Пласконный завершил карьеру (руск.)(недаступная спасылка). football.by (5 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2019.
- ↑ Игорь Горелов: о подготовке дубля к сезону, тренерском штабе и разнице поколений (руск.). Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра» (3 лютага 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Пласконный вошел в тренерский штаб "Минска" (руск.). football.by (13 лютага 2023). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Яромко с тренерским штабом покинули "Минск" (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Стал известен тренерский штаб молодежной сборной Беларуси (руск.). bel.football (22 сакавіка 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Бялынічах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Лакаматыў Масква
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Паніёніяс
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Атырау
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Крумкачы Мінск
- Футбольныя трэнеры Беларусі